
Карэспандэнт Belsat.eu паназіраў за тым, як у Шчучыне змагаліся за званне найлепшага мясцовыя кіроўцы трактароў. І было за што: пераможца атрымаў у падарунак ноўтбук!
3 сакавіка ў Шчучыне адбыўся «Трактар-кўэст». Мясцовыя кіроўцы трактароў удзельнічалі ў спаборніцтве на званне лепшага трактарыста. Спачатку кіроўцы правяралі свае тэарэтычныя веды, потым адбыўся парад трактароў. Таксама трактарыстаў чакаў кўэст «Майстэрства не пральеш» – дзе трэба было з дапамогай трактару пераліць ваду з аднаго вядра ў іншае. Лепшаму трактарысту ў выніку падарылі ноўтбук. Глядзіце, як гэта ўсё было ў нашым вялікім фотарэпартажы.