Вялікі гадронны калайдар «уваскрос» і будзе працаваць з падвойнаю магутнасцю


Вялікі гадронны калайдар (ВГК – Large Hadron Collider) адрамантавалі і зноў запусцілі – упершыню з 2013 года. Цяпер ён будзе працаваць падвойнаю магутнасцю.

На думку навукоўцаў, пры дапамозе калайдара ў найбліжэйшай будучыні яны змогуць наблізіцца да разгадкі таямніцы «цёмнай матэрыі».

Навукоўцы плануюць упершыню выявіць гэтак званыя суперсіметрычныя часцінкі. Калі яны з’явяцца ў калайдары, гэта стане першым эмпірычным пацверджаннем існавання «цёмнае матэрыі».

Стандартная мадэль фізікі апісвае 17 субатамных часціцаў, у тым ліку 12 фэрміёнаў і 5 базонаў, апошні з якіх, базон Гіґса» (г. зв. «боская часціца» – заўв. belsat.eu), быў знойдзены падчас папярэдняга запускання калайдара ў 2012 годзе.

«Цёмная энергія» – сіла, якая дазваляе Сусвету пашырацца, «павуцінне», што ўтрымлівае бачную матэрыю на месцы, зазначае ў размове з bbc.co.uk прафесар Тара Шырз, якая працуе на ВГК.

Суперсіметрыя або сіметрыя Фэрмі–Бошу – гіпатэтычная сіметрыя, якая злучае базоны і фэрміёны ў прыродзе. Вобразна можна сказаць, што пераўтварэнне суперсіметрыі можа пераводзіць рэчыва ва ўзаемадзеянне (ці ў выпраменьванне), і наадварот.

ЮВ, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў