Вялікдзень і Вербніца: як адзначылі святы вернікі ў Менску. Фотарэпартаж


На 12 красавіка паводле грыгарыянскага календара сёлета прыпадае галоўнае хрысціянскае свята – дзень Уваскрэсення Хрыстовага, або Вялікдзень. Праваслаўныя сёння адзначаюць Вербную нядзелю – дзень уваходжання Хрыста ў Ерусалім. Вялікдзень у праваслаўных – праз тыдзень, 19 красавіка.

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены

Каталікі і пратэстанты сёння святкуюць Вялікдзень, у праваслаўных – Вербная нядзеля. Касцёл Святога Сымона і Святой Алены.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Касцёл Святога Сымона і Святой Алены.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

У Чырвоным касцёле людзей няшмат, асноўная частка людзей прыйшла раніцай. Вернікі трымаюць дыстанцыю, побач стаяць толькі семʼі. Ксёндз і большасць наведнікаў надзелі маскі.

Касцёл Святога Сымона й Святой Алены.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы

На літургіі вернікі стаяць шчыльна, людзей у масках мала. Пасля кожнага падыходу да абраза яго праціраюць растворам. Перад прычасцем раздаюць аднаразовыя сурвэткі. Акрапленне вярбы святой вадой адбываецца на вуліцы, святар просіць захоўваць адлегласць.

Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Па ўсім свеце святары заклікаюць вернікаў глядзець набажэнствы онлайн і па магчымасці заставацца дома.

Hавiны
«Любоў перамагае смерць!» Вялікая субота падчас пандэміі ў Горадні. Фотарэпартаж
2020.04.12 12:31

Ірына Арахоўская belsat.eu

Стужка навінаў