«Вялікая памылка лічыць, што эпідэмія не здарыцца». САЗ заклікала да каранціну


Тэдрас Гебрэесус на брыфінгу.
Фота: Christopher Black/WHO / Reuters / Forum

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Гебрэесус 16 сакавіка правёў брыфінг з нагоды распаўсюду каронавіруса ў свеце.

Паводле кіраўніка САЗ, актыўны тэставанне, адсочванне кантактаў, каранцін і сацыяльная дыстанцыя – гэта тое, што дапаможа перамагчы COVID-19, паведамляе «УП.Життя».

Hавiны
Ад каронавіруса ў свеце ўжо памерлі 6610 чалавек
2020.03.17 06:35

«Вы павінны рабіць усё», – сказаў ён.

Тэдрас Гебрэесус адзначыў, што агрэсіўныя тэставанні, адсочванне кантактаў і мабілізацыя насельніцтва спыняюць інфекцыю і ратуюць жыцця.

«Вялікая памылка для дзяржавы лічыць, што эпідэмія з ёй не здарыцца», – дадаў кіраўнік САЗ.

Hавiны
У Беларусі колькасць людзей з каронавірусам вырасла да 36-і
2020.03.16 11:55

Нагадаем, што ў Беларусі пацверджаныя 36 выпадкаў заражэння каронавірусам COVID-19.

Разам з тым улады краіны адмаўляюцца ўводзіць каранцін і закрываць межы. Нягледзячы на гэта, межы Беларусі ўсё адно зачыняюцца рашэннямі суседніх дзяржаваў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў