Герцагіня Кеймбрыджская Кейт нарадзіла хлопчыка. Пра гэта паведамляе Twitter Кенсінгтанскага палацу.
«Яе каралеўская міласць герцагіня Кеймбрыджская паспяхова нарадзіла сына аб 11:01. Дзіця важыць 8 фунтаў 7 унцый (3 кг 827 грамаў). Пры родах прысутнічаў герцаг Кеймбрыджскі. Яе каралеўская міласць і ейны дзяцёнак пачуваюцца добра», – напісана ў паведамленні.
Нагадаем, што ў 2013 годзе на нарадзіўся прынц Джордж, а ў 2015 годзе – прынцэса Шарлота.
Нованароджаны хлопчык будзе пятым у чарзе на брытанскі трон.
Для брытанцаў нараджэнне дзіцяці ў каралеўскай сям’і сапраўдная падзея. За некалькі тыдняў некаторыя фанаты каралеўскай сямʼі збіраюцца каля радзільні, расстаўляюць там намёты і чакаюць нараджэння дзіцяці. За тыдзень да меркаванай даты родаў паліцыя агароджвае подступы да радзільні, але гэта не спыняе брытанцаў.
ГА, belsat.eu