Урад Вялікай Брытаніі прапануе ўвесці змены ў Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Адпаведную прапанову брытанскі ўрад з накіраваў у ААН, піша thetimes.co.uk.
Цяжарныя жанчыны ўзгадваюцца ў гэтым дакуменце ў кантэксце забароны ўжывання адносна іх смяротнага пакарання.
Такім чынам ініцыятары паправак хочуць, каб «гэтыя правы распаўсюджваліся і на цяжарных трансгендараў», цытуе заяву МЗС Вялікай Брытаніі амерыканскі тэлеканал foxnews.com.
Цяпер у Вялікай Брытаніі вядзецца дапрацоўка закону (Gender Recognition Act), які дазваляе самастойна вызначаць, што будзе ўпісана ў графу «пол» у пашпарце. Абмеркаванне законапраекту пачалося яшчэ ў 2004 годзе.
Трансгендарнасць – несупадзенне гендарнай ідэнтычнасці чалавека з прыпісаным падчас нараджэння полам. Некаторыя трансгендарныя людзі ідэнтыфікуюць сябе з полам, супрацьлеглым таму, што запісана пасведчанні аб нараджэнні, іншыя маюць ідэнтычнасці, якія выходзяць па-за рамкі бінарнай гендарнай сістэмы.
ЮВ, belsat.eu