Вялікая Брытанія абышла Італію па колькасці памерлых ад каронавіруса


На дзень 6 траўня ў свеце зарэгістраваныя 3 663 824 выпадкі інфікавання каронавірусам. 257 277 пацыентаў з COVID-19 памерлі. Пра гэта сведчаць звесткі Універсітэту Джонза Гопкінза.

На першым месцы паводле колькасці інфікаваных – ЗША: у гэтай краіне зафіксавана 1 204 479 выпадкаў захворвання. У ЗША таксама больш за ўсё ахвяраў пандэміі: 71 070 чалавек.

Другое месца займае Іспанія (захварэлі 219 329 чалавек), трэцяе – Італія (213 013 інфікаваных), чацвертае – Вялікая Брытанія (196 243), пятае – Францыя (170 687), шостае – Нямеччына (167 007), сёмае – Расея (155 370), восьмае – Турцыя (129 491).

Па колькасці ахвяраў каронавіруса на першае месца сярод еўрапейскіх краінаў і на другое месца ў свеце выйшла Вялікай Брытанія – там памерла 29 501 чалавек. У Італіі памерлі 29 315, у Іспаніі – 25 613, у Францыі – 25 537.

Агулам у свеце зарэгістравана 3 663 824 выпадкі інфікавання каронавірусам. 257 277 пацыентаў з COVID-19 памерлі.

Hавiны
ААН лічыць, што пандэмія прывядзе да гістарычнага ўзроўню беспрацоўя і беднасці
2020.04.28 07:43

Паводле Міністэрства аховы здароўя, на 5 траўня ў Беларусі зарэгістравана 18 350 выпадкаў заражэння COVID-19. 107 пацыентаў памерлі.

Hавiны
Лукашэнка разлічвае, што праз месяц «эпапея» з каронавірусам скончыцца
2020.05.05 15:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў