Вялікая Брытанія абвінаваціла Расею ў маштабнай кібератаке


Вялікая Брытанія абвінаваціла Расею ў кібератакі з выкарыстаннем віруса-вымагальніка «NotPetya», які парушыў працу структур па ўсёй Еўропе. Масква адмаўляе гэтыя абвінавачванні.

Атака з выкарыстаннем віруса «NotPetya» пачалася 27 чэрвеня 2017 года ва Украіне, пад ударамі апынуліся кампутары ўрадавых устаноў і кампаніяў. Потым кібератакі распаўсюдзілася і на іншыя краіны светы (у тым ліку на Беларусь).

МЗС Вялікай Брытаніі заявіў, што атаку ініцыявалі расейскія вайскоўцы. Паводле МЗС, рашэнне публічна ўскласці адказнасць за гэта на Расею падкрэслівае той факт, што «Злучанае Каралеўства і яго саюзнікі ня церпяць шкоднаснай дзейнасці ў кіберпрасторы».

«Атака была замаскіраваная пад злачыннае дзеянне, але яе галоўнай мэтай было парушэнне працы (пацярпелых арганізацыяў)», – заявіў МЗС.

«Асноўнымі мэтамі з’яўляўся ўкраінскі фінансавы, энергетычны і дзяржаўны сектар. З-за невыбарчага характару вірус распаўсюдзіўся далей, закрануўшы іншыя еўрапейскія і расейскія арганізацыі».

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў у чацвер, што Расея «катэгарычна абвяргае такія абвінавачанні».

Раней амерыканскія СМІ паведамлялі, што ў ЦРУ з высокай доляй верагоднасці ўпэўненыя, што вірус «NotPetya» быў створаны расейскай вайсковай выведкай ГРУ.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Глядзі таксама
Каментары