Вядучая «Вестей» упала ў істэрыку на навіне аб павышэнні выплат ільготнікам


9 лютага ў сеціве з’явілася відэа з запісу эфіру «Вести-Камчатка», на якім вядучая Аляксандра Новікава распавядае аб павышэнні выплат для ільготнікаў на 3%. На словах пра суму, якую льготнік можа выдаткаваць на міжнародны праезд, вядучая пачала істэрычна смяяцца.

Аляксандра Новікава ўзрадавалася, што яна не ў прамым эфіры — верагодней за ўсё, гэта адзін з дубляў, якія не ўвайшлі ў фінальную версію выпуску навін.

Дырэктар камчацкага філіялу ВГТРК Аляксей Кастылёў заявіў выданню «Подъём», што яму вядомая асоба чалавека, які выклаў ролік ў соацсеткі.

Федэральнымі льготнікамі ў Расеі лічацца інваліды, ветэраны баявых дзеянняў, грамадзяне, якія трапілі пад уздзеянне радыяцыі, Героі Савецкага Саюза і Расеі, Героі Сацыялістычнай Працы.

З 1 лютага 2020 года ў Расеі сацыяльныя выплаты для льготных катэгорый грамадзян былі праіндэксаваныя на 3%. А так званы набор сацыяльных паслуг для льготнікаў, які рассмяшыў вядучую, склаў 1 155 руб. 06 кап (каля $18).

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў