Вядоўцу Паўла Мажэйку будуць судзіць у Горадні


Сёння Павал Мажэйка атрымаў на рукі пратакол і позву ў суд.

З пратакола, які склаў інспектар Вадзім Налівайка, можна даведацца, што судзіць нашага калегу будуць па ч.2 арт. 22.9 КоАП за стрым на Дзень Волі ў Горадні. Суд адбудзецца ўжо ў панядзелак а 14-00.

«Гэтая ўлада не можа без дубінкі. Акцыя 25 сакавіка ў Горадні была дазволеная: свята, шыкоўная атмасфера, разняволеныя людзі. Але людзі ў Беларусі не павінны забываць, што дубінка заўсёды побач. Свабоды нам дазволілі роўна столькі, колькі захацела дазволіць улада. Роўна да загада «фас». Такія адчуванні я меў і 25-га ў Горадні, і гледзячы на падзеі ў Менску 25га. І сёння, калі атрымліваў пратакол і позву ў суд», – кажа Павал Мажэйка.

7 траўня ў Менску адбыўся сапраўдны «судны дзень»: суды вынеслі 8 пакаранняў белсатаўцам на суму больш Br 6000 штрафаў. Ад пачатку 2018 года за супрацу з «Белсатам» нашым журналістам агулам прысудзілі штрафаў амаль на Br 30 000.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары