Вядоўца расейскага тэлеканалу ўзяла інтэрв'ю ў загінулай у Керчы


Падчас экстраннага эфіру 17 кастрычніка студэнтка Аліна Керава ўжо была мёртвая. Гэта не перашкодзіла вядоўцам праграмы «60 хвілін» тэлеканалу «Расея 1» «пагаварыць» з ёй.

Пра гэта паведамляе праграма Fake News на канале YouTube.

У эфіры расейскага каналу дзяўчына, якую вядоўца называла Алінай Керавой, распавяла пра выбух у каледжы.

Аднак імя 16-гадовай студэнткі ёсць у спісе загінулых, які апублікавалі акупацыйныя ўлады паўвостраву.

Аднагрупніца загінулай Вікторыя Жукава распавяла тэлеканалу «Дождь», што ў эфіры гучаў не голас ейнай сяброўкі.

«Вось с*кі. Аліна загінула. Вядома, гэта не яна і голас не ейны. Няма ў нас у каледжы нікога больш з такім прозвішчам, а тым больш на другім курсе. Голас Аліны я б пазнала ў кожным выпадку», – сказала Жукава.

Страляніну ў каледжы 17 кастрычніку ўчыніў 18-гадовы студэнт Уладзіслаў Раслякоў. Разам з нападнікам забітыя 22 асобы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў