Вядоўца прагарамы НТВ, у якой Лукашэнку назвалі «прастытуткаю», хацеў «даць ***» украінскаму эксперту

ВІДЭА

Не першы раз Андрэй Норкін выказвае непавагу да гасцей, якія з ім не пагаджаюцца. Вядоўца з несхаванай варожасцю ставіцца да кожнага іншадумца.

Гэтым разам прапагандыст выгнаў са студыі ток-шоу «Месца сустрэчы» ўкраінскага эксперта, які яго перабіў.

«Вы можаце памаўчаць? У вас нетрыманне, ці што?» – пачаў кідацца на госця Норкін.

Іншыя ўдзельнікі дыскусіі абурыліся і заступіліся за ўкраінца, адзначыўшы, што ён мае права выказацца.

«Не мае ён гэткага права. Выелючыце яму мікрафон. Не магу працаваць, ідзіце адюсль. Арывідэрчы», – агрэсіўна сказаў Норкін.

Выходзячы, эксперт сказаў, што Норкін баіцца праўды і што «праўда пераможа».

«Клоўн. Чалавек выдатна разумее, паколькі ён старэйшы, я не магу даць яму ***. Ды пайшоў ён на ***», – сказаў Норкін яму ўслед.

Раней Норкін увязаўся ў бойку з украінцам у жывым эфіры, абазваў «баранам» і выгнаў са студыі ўкраінскага блогера, з непавагай выказваўся пра Беларусь.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары