Вядомыя першыя вынікі рэферэндуму ў Расеі. Большасць прагаласавала «за» абнуленне тэрмінаў Пуціна


Згодна з дадзенымі экзіт-полаў падтрымалі папраўкі ў Канстытуцыю 71,2 % грамадзянаў Расеі, супраць – 28,3 %, перадае «РИА – Новости».

Уладзімір Пуцін. Фота – kremlin.ru

Паводле звестак экзіт-полаў, за папраўку да Канстытуцыі прагаласавалі 71,2 % грамадзянаў Расеі, супраць – 28,3 %. Яшчэ палова працэнт сапсавала бюлетэнь.

Экзіт-пол праводзіўся на 800 выбарчых участкаў у 25 суб’ектах краіны. Расейцы маглі ананімна адказаць, як яны прагаласавалі.

Зараз апрацавана 41 % усіх бюлетэняў. Як заявіла старшыня ЦВК Расеі Элла Панфілава, яўка склала 65 %.

Сёння 1 ліпеня ў Расеі праходзіць галасавання па папраўках у Канстытуцыю. Самая важная сярод іх – абнуленне тэрмінаў Уладзіміра Пуціна.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў