Вядомыя падрабязнасці трагедыі каля Чашнікаў, дзе аўтобус наехаў на 5-гадовае дзіця


15 лістапада 57-гадовы кіроўца пасажырскага аўтобуса высадзіў пасажыраў у вёсцы Забор’е недалёка ад прыпынку.

Падчас руху заднім ходам ён наехаў на хлопчыка, які выйшаў з аўтобуса і быў на праезнай частцы.

Хлопчык памёр на месцы. Маці дзіцяці была побач, яна ішла сустракаць сына.

У дачыненні кіроўцы распачалі крымінальную справу за ПДР або эксплуатацыю транспартавага сродку, што з неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека. Кіроўца ў момант аварыі быў цвярозы. Падазраванага не затрымлівалі, ён падпісаў абавязак зʼявіцца ў органы па выкліку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў