Вядомыя гурты, новая калекцыя ды фуд-корт. Symbal.by запрашае на свой фэст


23 жніўня крама рэчаў з беларускім каларытам Symbal.by запрашае адсвяткаваць сваё пяцігоддзе. «SYMBAL.BY FEST» пройдзе ў менскай прасторы «Пясочніца», што месціцца на вуліцы Куйбышава, 45.

Як адзначаюць арганізатары ў «Facebook’у», у праграме фэсту запланаваныя выступы вядомых беларускамоўных гуртоў, прэзентацыя новай калекцыі тышортак, конкурсы, забавы, падарункі, фотазоны, а таксама фуд-корт з півам і вулічнай ежай.

Канкрэтных музыкаў абяцаюць анансаваць цягам тыдня.

Вядоўца свята – актор Аляксей Сапрыкін. Пачатак а 18:00. Уваход вольны.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары