Вядомы журналіст Аркадзь Бабчанка з'ехаў з Украіны


Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка, які пражыў у Кіеве ў эміграцыі апошнія два з паловай гады, вырашыў зʼехаць у Ізраіль. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Свае рашэнне ён матываваў нязгодай з палітычным курсам сённяшняга кіраўніцтва Украіны.

«Калі Украіна абярэ «кандыдата Х» – ​​я цяпер без персаналій, я пра агульную тэндэнцыю ў краіне – я на наступны ж дзень пачынаю запуск працэсу «я звальваю». Роўна паўгода таму напісана… Я сказаў. Я зрабіў», – напісаў Бабчанка.

Да таго ж, на ягоную думку, цяпер Украіна «патокам напічківаецца інсургентамі», якія могуць уяўляць небяспеку.

У траўні 2018 году СБУ інсцэнавала «забойства» Бабчанкі ў рамках спецаперацыі.

Hавiны
Хто хацеў забіць Бабчанку па-сапраўднаму?
2018.05.30 18:24

Пасля абрання Уладзіміра Зяленскага прэзідэнтам Аркадзь Бабчанка рэгулярна выступаў з крытыкай на ягоны адрас.

КА belsat.eu

Стужка навінаў