Вядомая асноўная версія згубы Максіма Мархалюка


Справа знікнення Максіма Мархалюка дагэтуль адкрытая, пошукі працягваюцца. Пра гэта ў эфіры ctv.by заявіў начальнік аддзелу Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Дзмітрый Крукаў.

«Адна з прыярытэтных версіяў – што ўсё ж такі ён заблукаў у лясным масіве».

Былы следчы: Метадам гіпнозу расейцы знайшлі крымінальны след у знікненні Максіма Мархалюка

10-гадовы Максім Мархалюк з вёскі Новы Двор Свіслацкага раёну выйшаў з дому 16 верасня 2017 года і не вярнуўся. У лесе недалёка ад ягонай хаты знайшлі ровар хлопчыка і ягоны кошык з грыбамі. У пошуках бралі ўдзел больш за 2000 людзей, аднак дагэтуль няма адказу, што здарылася з хлопцам і дзе ён.

«Мы ўсе шакаваныя». Версіі знікнення 2-гадовага хлопчыка на Берасцейшчыне, якога шукаюць ужо два дні

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары