Вядомага дызайнера Анатоля Лазара забралі ў фінансавую міліцыю


Дызайнера, вядомага як Вецер Механічны, раніцаю 13 студзеня забралі ў фінансавую міліцыю разам з камп’ютарам.

Дызайнера Анатоля Лазара, вядомага як Вецер Механічны, раніцаю 13 студзеня забралі ў фінансавую міліцыю разам з кампʼютарам. Жонцы сказалі: каб праверыць, ці сплаціў падаткі, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Анатоль Лазар – вядомы дызайнер. Ён працаваў над дзясяткамі беларускіх праектаў, ад цішотак да сайтаў і вокладак кніг.

Каля 20.00 стала вядома, што Анатоль Лазар выйшаў з ДФР.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў