Вядома, якое надвор’е будзе ў навагоднюю ноч


31 снежня беларусаў чакае кароткачасовы снег. Беларускія сіноптыкі падрыхтавалі прагноз надворʼя да пачатку наступнага тыдня.

У апошнія дні 2018 года тэмпература паветра будзе перавышаць кліматычную норму на 3-5 градусаў.

У навагоднюю ноч чакаецца ад -6 да +1, удзень – ад -4 да +2.

1 студзеня 2019 года ў начныя гадзіны прагназуецца ад 0 да -6 градусаў (на Віцебшчыне пры праясненнях – да -8), у дзень – ад -5 на ўсходзе да +3 на захадзе. Кароткачасовы снег магчымы месцамі.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары