Вячаслава Касінерава і Марыну Насенку гадзіну пратрымалі ў аўтазаку


Актывістаў Вячаслава Касінерава і Марыну Насенку затрымалі на падыходзе да Адміністрацыі прэзідэнта, дзе яны збіраліся далучыцца да сімвалічнай акцыі-малебну. Пратрымаўшы гадзіну ў аўтазаку, міліцыя іх адпусціла.

Як распавядае Марына Насенка, затрыманне праводзілі пяцёра сілавікоў: два амапаўца і тры міліцыянта ў цывільным. Спачатку актывістаў кінулі ў мікрааўтобус, а потым перасадзілі ў аўтазак.

"Пройдёмте, есть вопросы", – взяли около дома офицеров под руки Вячка Касінер.Пятеро в синем бусе, два ОМОНа,…

Opublikowany przez Marynę Kasineravą Poniedziałek, 15 kwietnia 2019

Марыну і Вячаслава пасадзілі ў маленькія адзіночныя камеры аўтазаку – так званыя «стаканы». Так іх пратрымалі гадзіну. Праз гадзіну актывістаў адпусцілі.

Гадзіна ў аўтазаку прост так.Нас хапалі, дзергалі, з прыкладаннем фізічнай сілы вывалаківалі са "стаканаў" і забіралі…

Opublikowany przez Viachaslau Kasinerau Poniedziałek, 15 kwietnia 2019

Паводле Касінерава, міліцыянты паводзілі сябе груба, ужывалі фізічную сілу. Свае дзеянні яны ніяк не патлумачылі.

Сёння таксама быў прэвентыўна затрыманы Яўген Афнагель і, імаверна, Сяргей Спарыш. Інфармацыі пра іх далейшы лёс пакуль няма.

Hавiны
БНК заклікаў на малебен да Адміністрацыі Лукашэнкі. ОНЛАЙН
2019.04.15 11:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў