Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 содняў. Яго чакаюць яшчэ чатыры суды


Міліцыянты дзяжураць у двары дому, дзе жыве Вячаслаў Сіўчык. Фота ад сям’і актывіста

Суддзя Анатоль Барысёнак з суда Партызанскага раёну пакараў лідара руху салідарнасці «Разам» 15 соднямі арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расеяй, падае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Разгляд гэтай адміністратыўнай справы паводле артыкулу 23.34 КаАП адбыўся 3 лютага. Раней ён пераносіўся некалькі разоў праз тое, што апазіцыянер быў за мяжой.

Сіўчыка на паседжанні не было і сёння, але суддзя вырашыў не пераносіць працэс.

Суддзя ўдакладніў, што тэрмін арышту будзе лічыцца з моманты затрымання актывіста.

Паводле «Прававой ініцыятывы», у матэрыялах справы быў пісьмовы рапарт працаўніка АМАПу, імя якога не назвалі.

Міліцэйскае аўта каля дому, дзе жыве Вячаслаў Сіўчык. Фота ад сям’і актывіста

Сіўчыка чакаюць суды кожны дзень да пятніцы ўключна. Разгляд справаў мусіць адбыцца ў судзе Партызанскага раёну 4, 5, 6 і 7 лютага.

Hавiны
Відэаблогеру далі суткі за снежаньскія пратэсты восьмы раз запар. Агулам ён адсядзіць 120 дзён
2020.01.27 15:40

ДД belsat.eu

Стужка навінаў