«Вы што, хочаце спрабаваць скінуць уладу?» Лукашэнка прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Беларусі


Лукашэнка прагаласаваў на выбарах.
Фота: president.gov.by

Дзейны кіраўнік Беларусі прагаласаваў на выбарах будучага прэзідэнта Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

«Лукашэнка прагаласаваў на выбарах прэзідэнта Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні.

Ён прагаласаваў на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту фізічнай культуры ў Менску.

Hавiны
«Права выбару»: У Беларусі ўлады ліквідавалі незалежнае назіранне
2020.08.09 11:18

Прагаласаваўшы, Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. У прыватнасці, ён назваў электаральную кампанію 2020 гады адною з самых складаных для яго, перадае БелТА.

«Не сказаў бы, што яна самая складаная, але адна з самых складаных», – сказаў ён.

Кіраўнік краіны таксама «гарантаваў», што «з-пад кантролю нічога не выйдзе». Таксама ён падкрэсліў: няма падставаў казаць, што краіна будзе ўведзеная ў нейкае супрацьстаянне пасля выбараў.

Hавiны
У Беларусі стаў кепска працаваць інтэрнэт, шэраг рэсурсаў заблакаваныя
2020.08.09 12:17

«Недаацэньваць сітуацыю нельга, але каб гаварыць, што краіна з заўтрашняга дня будзе ўведзеная ў хаос або нейкае проціборства, супрацьстаянне ці нейкую грамадзянскую вайну, падстаў абсалютна няма. Я вам гэта шчыра заяўляю і гарантую», – сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што гатовы да дыялогу з апанентамі ўлады, але ўладу мяняць нельга.

«Калі вы проста выказваеце сваю пазіцыю ці пазіцыю кагосьці і там відаць, што гэта Пятроў, Сідараў, Іваноў, я гэта вітаю. Я гатовы з вамі асабіста весці дыялог. Калі вы тэндэнцыйна пачынаеце сябе паводзіць, я таксама гэта бачу і стаўленне адпаведнае. А калі вы правакуеце, атрымаеце ў адказ тое ж самае. Вы што, хочаце спрабаваць скінуць уладу, зламаць нешта, укалоць, абразіць (як гэта вы рабілі спачатку больш, а цяпер менш) і чакаеце, што я ці хтосьці перад вамі стане на калені і будзе цалаваць іх і пясок, па якім вы блукалі? Не будзе гэтага. Вядзіце сябе па законе, і ў нас прэтэнзіяў да вас не будзе», – падкрэсліў кіраўнік краіны.

Hавiны
Ярмошына: Усталюем на ўчастках прапускны рэжым і закрыем іх у 20:00
2020.08.09 12:07

Паводле яго, за апошні час ва ўездзе ў Беларусь адмовілі 170 асобам, у іх былі фальшывыя візы паказвалі, ці яны «ўвогуле не маглі растлумачыць, чаго едуць».

Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што збіраецца ўзаемадзейнічаць з іншымі дзяржавамі па ўсіх напрамках.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў