ВУП Беларусі не паслухаўся плану і знізіўся на 1,3 %

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі зрабіў першую ацэнку валавога ўнутранага прадукту за студзень – красавік 2020 года.

Паводле Белстату, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br 41,1 млрд, або ў супастаўных цэнах 98,7 % да ўзроўню студзеня – красавіка 2019 года.

Беларускі экспарт нафты абваліўся больш чым напалову

У студзені – красавіку абʼём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br 35,2 млрд, або ў супастаўных цэнах 96,2 % да ўзроўню студзеня – красавіка мінулага года.

У горназдабыўнай прамысловасці аб’ём вытворчасці склаў 97,8 %, апрацоўчай прамысловасці – 96 %, забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам – 96,3 % і водазабеспячэнні; зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў – 101,5 %.

Даследнікі BEROC: «Самаізалявацца ад крызісу ў беларусаў не атрымаецца»

Міжнародны валютны фонд, Сусветны Банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прагназуюць падзенне ВУП Беларусі сёлета ў межах 4 – 6 %.

У адпаведнасці з прагнозам на 2020 год, зацверджаным указам №401 «Аб параметрах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2020 год», рост ВУП у 2020 годзе павінен скласці 2,8 %. У бюджэце на 2020 год закладваўся рост на ўзроўні 1,9 %.

МГ belsat.eu

Hавiны