Вугоршчына выставіла на аўкцыён усе расейскія МіГ-29


МіГ-29. Фота – Аляксандр Румін/ТАСС

Вайскова-паветраныя сілы Вугоршчыны не выкарыстоўвалі іх апошнія дзесяць гадоў. Цяпер асноўны знішчальнік вугорскага войска – шведскі «Сааб».

Улады Венгрыі выставілі на адкрытую продаж з аўкцыёну ўсе наяўныя на балансе міністэрства абароны МіГ-29, падае Janes.com.

Лот уключае 19 самалётаў, шмат якія з іх патрабуюць капітальнага рамонту, 20 рухавікоў і 293 іншых прадмета (у тым ліку запчасткі і ўбудаванае ўзбраенне). Пачатковы кошт лота – 2,8 мільярда форынтаў (каля $ 10 млн).

Расейскія медыі лічаць, што гэта «вельмі танна». Кошт новага МіГ-29 – $ 25 млн.

Пасля таго, як знойдуцца ахвотныя, дазвол на здзелку павінная будзе даць Расея.

У 1993-м Вугоршчына атрымала ад Расеі 28 знішчальнікаў МіГаў у якасці аплаты савецкага доўгу. Пасля ўступлення ў NATO Будапэшт пачаў паступова замяняць расейскія знішчальнікі шведскімі «Saab JAS 39 Gripen».

У снежні 2010 года Вугоршчына афіцыйна зняла МіГ-29 з узбраення.

ДД

Стужка навінаў