Восенню кошты ізноў пачалі расці


Цягам верасня кошты на нехарчовыя тавары выраслі амаль на 1 адсотак. Агулам у параўнанні з вераснем мінулага году інфляцыя склала каля 0,5 %, а з пачатку года кошты павялічыліся на 3,4 %, паведамляе Белстат.

У жніўні ў Беларусі, паводле Нацстату, была зафіксаваная дэфляцыя, кошты знізіліся. Памяншэнне было нязначным, усяго 0,2 %. Але тэндэнцыя восенню не замацавалася. Кошты на харчы ў верасні павялічыліся ў параўнанні са жнівеньскімі на 0,1 %, паслугі падаражэлі на 0,6 %.

Аб’ектыў
Прыбыткі выраслі, павялічылася і інфляцыя
2019.03.16 20:35

Агулам кошты на харчовыя тавары з пачатку году выраслі на 2,2 %, на нехарчовыя тавары – на 3,2 %, на паслугі – на 5,8 %.

Нацбанк запланаваў сёлета інфляцыю ў межах каля 5 %. Але нягледзячы на захады галоўнага банку краіны, беларусы ў чаканні росту коштаў і мяркуюць, што павелічэнне будзе больш істотным у бліжэйшы час.

Hавiны
Нацбанк: У другім квартале інфляцыя перавысіць мэтавы арыенцір
2019.05.03 17:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў