Вось што беларусы будуць купляць у «чорную пятніцу» у першую чаргу


Бытавая тэхніка ўваходзіць у топ-5 пакупак беларусаў падчас лістападаўскага распродажу. Ілюстрацыйнае фота – Віктар Драчоў / ТАСС / Forum

Кожны трэці беларус ужо ведае, што набудзе падчас акцыі высокіх зніжак, падае «Black-Friday.global».

29 лістапада 2019 года ў Беларусі адбудзецца «Чорная пятніца» – традыцыйны дзень распродажу, які першапачаткова ладзіўся ў ЗША на наступныя суткі пасля Дня падзякі, а потым распаўсюдзіўся па ўсім свеце.

За некалькі апошніх гадоў акцыя ў Беларусі ператварылася ў шматдзённы марафон зніжак, які распачынаецца ўжо ў чацвер і цягнецца да нядзелі.

Справка
Сярэдняя зніжка беларускіх крамаў падчас «чорнай пятніцы» была 56 % пазалетась і 54 % летась. Паводле экспертаў, беларусы хацелі, каб у гэты дзень зніжкі былі яшчэ большымі – каля 62 %.

Паводле экспертаў, 89 % беларусаў ужо ведаюць, што такое «чорная пятніца», 39% з іх плануе далучыцца да лістападаўскага шопінгу, а 36 % – ведаюць, што хочуць набыць.

Амаль 22 % з тых, хто будуць рабіць пакупкі, адправяцца ў гандлёвыя цэнтры, 14 % абярэ інтэрнэт-крамы, а астатнія 64 % будуць шукаць зніжкі і там, і там.

Сярэднія беларуска і беларус падчас распродажу ў «чорную пятніцу» набываюць каля трох прадметаў.

У першую пяцёрку ўваходзіць адзенне, абутак, касметыка і парфумы, бытавая тэхніка і хатнія тавары, а таксама тавары для дзяцей.

Эксперты мяркуюць, што беларусы выдаткуюць сёлета на распродажы ў «пятніцу» Br 300. Гэта менш, чымся палякі, якія плануюць выдаць па $ 170, але болей, чымся расейцы ($ 134) і ўкраінцы ($ 127).

ДД belsat.eu

Стужка навінаў