Вонкавая дзяржпазыка Беларусі вырасла на $ 200 млн


Агулам дзяржаўная пазыка Беларусі на 1 студзеня 2020 г. склала Br 44,8 млрд і зменшылася ў параўнанні з пачаткам 2019 г. на Br 0,6 млрд, або на 1,3 %. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве фінансаў.

Вонкавая дзяржаўная пазыка склала $ 17,1 млрд, павялічыўшыся за 2019 год на $ 0,2 млрд, або на 1,4 %.

Hавiны
Беларусь не можа дамагчыся кампенсацыі за брудную нафту
2020.01.31 10:08

Летась Беларусь прыцягнула вонкавых дзяржаўных пазыкаў на $ 1 643,6 млн, а выплаціла вонкавай дзяржпазыкі на $ 1 511,3 млн.

Унутраная дзяржаўная пазыка на 1 студзеня 2020 года склала Br 8,8 млрд, зменшыўшыся за мінулы год на Br 0,1 млрд, або на 1,5 %.

МГ belsat.eu

 

Стужка навінаў