«Volvo» прэзентавала беспілотны аўтамабіль-ложак


Шведскі аўтамабільны канцэрн прэзентаваў канцэпт беспілотнага электрамабіля 360c.

У аўце няма стырна і педаляў, а з пасажырскіх сядзенняў можна зрабіць паўнавартасны ложак.

Дах 360c зроблены са шкла

Распрацоўнікі канцэпту спадзяюцца, што 360c стане прывабнаю альтэрнатываю самалётам.

Тэхнічныя характарыстыкі аўтамабіля пакуль не разгалошваюцца. Таксама невядома ці плануецца выпуск серыйнай мадэлі на базе канцэпту.

Нагадаем, што ў верасні 2017 года Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць аналаг электракара «Tesla». А ў красавіку 2018-га Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі вызначылася з тарыфам на ладаванне аўтамабіляў на батарэях.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў