Вольгу Каракіну выганяюць з-пад СІЗА, дзе яна галадае, каб падтрымаць свайго жаніха Змітра Фурманава


Вользе Каракінай, якая галадае пад сценкамі СІЗА №1, міліцыянты прыгразілі адміністрацыйнай справай. Дзяўчына палітвязня Змітра Фурманава паведаміла «Белсату», што мае намер спыніць галадоўку.

Вольга Каракіна, дзяўчына палітвязня Змітры Фурманава распавяла «Белсату», што міліцыянты прыгразілі, што калі яна не сыдзе з пад СІЗА №1, то яны распачнуць адміністрацыйную справу. Жанчына сабрала рэчы і мае намер спыніць галадоўку.

Вольга Каракіна разам з матуляй палітвязня Вольгай Фурманавай знаходзяцца каля СІЗА з 26 ліпеня. Жанчыны абвесцілі галадоўку на знак пратэсту супраць далейшага ўтрымання палітвязняў пад вартай паводле артыкулу 324 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

35-гадовы гарадзенец Зміцер Фурманаў быў затрыманы 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай. Ён быў рэгіянальным каардынатарам. У той жа дзень быў затрыманы сам Сяргей Ціханоўскі і ягоныя паплечнікі.

Hавiны
Маці і дзяўчына палітвязня Змітра Фурманава абвесцілі бестэрміновую галадоўку
2020.07.26 14:27

СК belsat.eu

Стужка навінаў