Вольгу Чайчыц зноў выклікаюць у суд


Гэтым разам журналістку будуць пераследаваць паводле артыкула 22.9 КоАП («парушэнне заканадаўства аб СМІ») за сюжэт пра пратэсты жыхароў супраць ушчыльнення ў зоне безбар’ернага асяродку для інвалідаў па зроку на вуліцы Якубоўскага.

«Я пайду на суд, але гэта проста нагода нагадаць зноў пра праблему на вуліцы Якубоўскага», – кажа Вольга Чайчыц.

Таксама фрылансэрцы тэлефанавалі з бараўлянскай міліцыі і паведамілі пра складанне пратаколу на яе і аператара Андруся Козела за здымкі з выбарчых участкаў падчас датэрміновага галасавання. Журналістка адзначае, што там яны толькі здымалі, сюжэт не рабілі.

За першыя тры месяцы 2018-га гэта ўжо чацвёрты суд у Вольгі [у Андруся было тры суды, з якіх адзін – за «непадпарадкаванне міліцыі» (аператара збілі) на выбарчым участку]. У сакавіку яны атрымалі больш за 1700 рублёў штрафу на дваіх ад Дзяржынскага раённага суду.

Сёлета фрылансэраў пакаралі грашовымі спагнаннямі на 200 базавых велічыняў (4900 рублёў). За мінулы год працоўны тандэм за супрацу з «Белсатам» атрымаў штрафаў на суму 8556 рублёў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў