Вольга Нікалайчык: Бандыты грукаюць у вокны і дзверы


Актывістка ў «Facebook» піша, што каля брамы ейнага дому тры дні «дзяжурыць» серабрысты «Opel» з невядомымі асобамі.

Вольга Нікалайчык напісала, што калі яе пляменнікі хадзілі ў краму, за імі ездзілі «нейкія дзіўныя персанажы ў цывільным»:

«Я нічога не парушала, раблю свае справы – навошта хадзіць да мяне дамоў і напружваць маіх родных? Аўты цывільныя, яны ў цывільным. Што гэта? Дзе я жыву? У турме? У ГУЛАГу? Сёння 23 сакавіка – я нават не выйшла на шэсце? Чаму гэтыя бандыты, штораз грукаюць мне ў вакно, дзверы – то ноччу, то ў дзень перад масавымі мерапрыемствамі, і кідаюць мяне за краты? Я што – іх уласная рэч? Ці я злачынца? Дзе мы жывем? Я 23 гады змагаюся за свае правы і не спынюся, але я не парушаю закон! Я патрабую выканання маіх правоў – УСЁ!

Жыве Беларусь!

Са Сьвятам 100 год БНР – народ!»

Сёння раніцай стала вядома пра затрыманне актывіста Яўгена Афнагеля. Таксама затрымалі актывіста Леаніда Кулакова.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў