Вольга Кавалькова атрымала чарговыя 15 содняў


Яе прызналі вінаватай паводле арт. 23.34 за ўдзел у Маршы новай Беларусі, які адбыўся 23 жніўня, паведамляе ПЦ «Вясна».

Вольга Кавалькова.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Вольга Кавалькова сёння, 3 верасня, атрымала чарговыя 15 содняў адміністрацыйнага арышту. Сяброўку прэзідыума Каардынацыйнай рады абвінавацілі ў парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Маўляў, Вольга 23 жніўня брала ўдзел у несанкцыянаваным маршу новай Беларусі.

Паводле матэрыялаў справы, 23 жніўня яна выступала на пляцоўцы каля гатэлю «Планета» «з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры». У якасці доказаў у матэрыялах справы выкарыстаныя скрыншоты з парталу Tut.by і сайту газеты «Новы час».

«Марш новай Беларусі». Менск, Беларусь. 23 жніўня 2020 г.
Фота: belsat.eu

Нагадаем, што Вольга Кавалькова была затрыманая 24 жніўня на праходнай МТЗ і асудзілі на 10-дзённы адміністрацыйны арышт. Ён мусіў скончыцца сёння а 11:12, але палітыка пакінулі за кратамі.

Падчас судовага паседжання яна абвяшчала пра катаванні. Таксама адвакату не ўдалося сустрэцца з Кавальковай праз «эпідэміялагічную» абстаноўку.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў