«Воі, на Крапіўне перамога». Фанаты ФК «Ворша» прыгадалі пра 505-ю гадавіну Аршанскай бітвы


Фота: orshafans2.livejournal.com

Аршанскія фанаты адзначылі перамогу ў гасцявым матчы над ФК «Баранавічы» (2:0), вывесіўшы на трыбуне стадыёну «Лакаматыў» банэр з надпісам: «Воі, на Крапіўне перамога».

Такім чынам ультрас прыгадалі пра 505-ю гадавіну Аршанскай бітвы, калі на рацэ Крапіўне было разбітае маскоўскае войска.

«Складовай часткай шоу на выправе была расцяжка ў гонар герояў Аршанскае бітвы, якая 505 гадоў таму прынесла нашым продкам славутую перамогу над маскоўцамі, якія прыйшлі захапіць нашыя землі. Гэты банэр мы праз бясконцы працоўны графік, камандзіроўкі і капанне гародаў у прамежках паміж дажджамі прыступілі маляваць толькі ў ноч перад выправай!», – распавядаюць аршанскія фанаты пра сваю «мілітары» акцыю.

Аб’ектыў
Чаму бітва пад Воршаю такая значная, што яе дагэтуль святкуюць?
2019.09.08 10:45

Матч Першай лігі адбыўся 21 верасня.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў