Ператрус у офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН. Сілавікі забралі носьбіты інфармацыі


Офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН пасля ператрусу.
Фота: АВ / Белсат

Журналістка Таццяна Бублікава распавяла, што людзі ў форме прыйшлі ў рэдакцыю БелаПАН а 12:10.

Таццяне стала блага, яна здолела сысці з офісу. Ператрус чынілі працаўнікі УБЭП ГУУС Менскага гарвыканкаму паводле справы Андрэя Аляксандрава. Яны хочуць знайсці прадметы і дакументы, якія могуць мець дачыненне да справы.

Дырэктар БелаПАНу Дзмітрый Наважылаў.
Фота: АВ / «Белсат»

Дзмітрый Наважылаў, дырэктар БелаПАНу, які быў на працоўным месцы, не адказваў на мабільныя тэлефоны ў часе вобшуку.

15.50. Сілавікі ў офісе БелаПАНу забралі цвёрдыя дыскі і папяровыя запісы.

Офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН пасля ператрусу.
Фота: АВ / Белсат

15:35. Ператрус у офісе БелаПАНу скончыўся, пра гэта паведаміла галоўная рэдактарка Ірына Леўшына. Нікога з журналістаў не затрымалі. Забралі толькі носьбіты інфармацыі.

Офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН пасля ператрусу.
Фота: Белсат

15:15. Журналістка Таццяна Бублікава з 1-й гарадской больніцы, куды яе шпіталізавалі, распавяла падрабязнасці.

«Я сядзела за сваім працоўным камп’ютарам, працавала, калі раптам вельмі гучна нехта закрычаў: «Адысці ад кампʼютараў! Нічога не кранаць! Тэлефонаў не кранаць!»

Я падымаю вочы ды бачу людзей у масках, са зброяй. Мне стала вельмі страшна, я адчула сябе вельмі блага. Сабрала рэчы ў торбу. Праз некалькі хвілінаў нас усіх сабралі ў калідоры ды зрабілі абʼяву, што гэта ператрус, яго чыніць Следчы камітэт. Нікому не дазвалялі кранаць тэлефонаў. Мне нават не дазволілі выклікаць хуткай дапамогі. Я адчувала, што патрабую медычнай дапамогі або выклікаць хуткую дапамогу. І гэтак цягам прыкладна 40 хвілінаў, у мяне пульс быў каля 100. Але асобам са Следчага камітэту было ўсё роўна. Быў нейкі лысы чалавек у масцы, які мне прапанаваў нейкія невядомыя таблеткі, каб я выпіла.

Офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН пасля ператрусу.
Фота: Белсат

Яны вельмі не хацелі, каб інфармацыя пра ператрус у БелаПАН недзе агучылі. Калі прыехала хуткая, мне зрабілі кардыяграму, і ўвесь час за мной хадзіў міліцыянт ды пільнаваў, каб я не кранала тэлефона. Мне ўдалося яго забраць. Медыкі прапанавалі мяне шпіталізаваць. Людзі з СК пагадзіліся з патрабаваннем дактароў, але сказалі, каб мае рэчы засталіся ў офісе, у тым ліку мабільнік. Яны перагледзелі ўсё. Я ў сваю торбу паклала замест тэлефона толькі чахол. Следчыя палічылі, што гэта тэлефон», – распавяла ў відэа Таццяна Бублікава пасля шпіталізацыі.

Разам з журналісткаю паехалі і два міліцыянты.

Паводле Таццяны Бублікавай, следчыя пачалі ператрус з кабінета дырэктара кампаніі, паміж сабою яны гаварылі, што ператрус завершаць а 15:00.

Мікрааўтобус сілавікоў у двары, дзе месціцца офіс інфармацыйна кампаніі БелаПАН.
Фота: Белсат

14:25. Галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына перастала выходзіць на сувязь. Адваката Сяргея Зікрацкага не пусцілі ў памяшканне рэдакцыі, бо «ператрус ужо пачаўся».

  • Журналіста Андрэя Аляксандрава затрымалі ў якасці падазраванага паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя ды рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Цяпер ён на Акрэсціна.
  • У 2015–2018 гадах Аляксандраў працаваў намеснікам дырэктара БелаПАНу.
Офіс інфармацыйнай кампаніі БелаПАН пасля ператрусу.
Фота: АВ / Белсат

АА belsat.eu

Стужка навінаў