Вобшук у кватэры Марыі Калеснікавай


9 верасня раніцаю ў менскай кватэры Марыі Калеснікавай прайшоў вобшук, перадае карэспандэнт belsat.eu.

Дзе сама Калеснікава афіцыйны не паведамляецца. Таксама не вядома на якой падставе праводзіцца вобшук.

Сілавікі так стараліся выламаць дзверы ў кватэру Калеснікавай, што там ажно ўтварылася шчыліна.

7 верасня ўначы з Беларусі ва Украіну пад прымусам з’ехалі Антон Раднянкоў ды Іван Краўцоў. Яны далі прэс-канферэнцыю ў Кіеве і расказалі, як КДБ вывозіў сілай Марыю Калеснікаву, але не давез – у нейтральнай зоне на мяжы яна парвала свой пашпарт, выскачыла з аўта і вярнулася на беларускую мяжу.

belsat.eu

Стужка навінаў