Вобраз Шуневіча гастралюе па гей-парадам у паўночнай Амерыцы


Днямі выява з партрэтам міністра МУС з’явіўся ў амерыканскім горадзе Луісвіль.

Яго пранесла актывістка Віка Біран, на якую склалі тры пратаколы за здымкі з плакатам «Самі вы падробка» ў знак пратэсту супраць гамафобскай заявы Міністэрства ўнутраных справаў.

Віка Біран на гей-парадзе ў горадзе Луісвіль, ЗША

А 24 чэрвеня галаву Шуневіча пранеслі на 38-ым гей-парадзе ў канадскім Таронта.

20 траўня на сайце МУС была апублікаваная заява з крытыкай людзей нетрадыцыйнай сексуальнай арыентацыі. Заява выклікала вялікі рэзананс. У інтэрнэце распачаўся збор подпісаў пад зваротам у Генпракуратуру з патрабаваннем праверыць законнасць скандальных выказванняў на сайце МУС. Увагу на неадназначную пазіцыю беларускага МУС, якую шмат хто палічылі адкрыта гамафобскай, звярнулі таксама міжнародныя СМІ.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў