Воблачна з праясненнямі, невялікія кароткачасовыя ападкі, прагноз надвор'я на 20-22 лютага


20 лютага надворʼе Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. У многіх раёнах невялікі кароткачасовы дождж, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Тэмпература паветра ўначы ад -2 да +4 градусаў, днём чакаецца ад +1 да +7. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

21 лютага надворʼе будзе вызначаць тылавая частка цыклону з цэнтрам над цэнтральнымі раёнамі еўрапейскай часткі Расеі. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі, пераважна па ўсходзе краіны, моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу 0 -6, днём ад -4 па паўночным усходзе да +4 па паўднёвым захадзе рэспублікі.

22 лютага Беларусь у асноўным будзе знаходзіцца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу па паўднёвым захадзе краіны адабʼецца ўплыў франтальнага падзелу. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе рэспублікі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу -3 -10, месцамі да -11 -13, днём -6 + 1.

 

СК, belsat.eu

Стужка навінаў