«УКантакце» выпусціць ўласны дадатак для абмену кароткімі відэа


Сацыяльная сетка «УКантакце» распрацоўвае ўласны сэрвіс для запісу і абмену кароткімі відэа, паведамляе расейскае выданне «Ведомости».

Назва прадукту, які выпусцяць да лета 2019 года, пакуль не раскрываецца – гэта будзе асобны дадатак, але інтэграваны з сацсеткай. Паводле словаў крыніц, функцыянал і задачы новага прыкладання будуць падобнымі да папулярных сэрвісаў «TikTok», але ўсё ж гэта будзе не паўнавартасны клон.

Акрамя таго, там будуць функцыі чэленджаў, калі некалькі карыстальнікаў выконваюць заданні пад музыку, напрыклад танчаць або ядуць на хуткасць, і батлы, калі заданні на відэа выконваюць некалькі карыстальнікаў адначасова.

Дадатак «TikTok» для абмену кароткімі відэа распрацавала ў 2016 годзе кітайская кампанія «ByteDance». Колькасць яго карыстальнікаў перавышае перавышае 800 мільёнаў чалавек. У Расеі «TikTok» у топе дадаткаў, у якіх карыстальнікі праводзяць больш за ўсё часу.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў