Польскай візы «на закупы» больш не будзе


Ад 2 студзеня Польшча адмяняе адну з самых папулярных візаў для беларусаў. Найчасцей ёй карысталіся жыхары Горадні і Берасця.

У польскім візавым цэнтры belsat.eu распавялі, што акрамя знікнення гэтай візы, абновіцца і спіс неабходных дакументаў.

«Рашэнне аб скасаванні візы тыпу С прынялі ў консульстве. Відаць, лічаць гэта мэтазгодным. Новай мэты падарожжа замест яе пакуль не ўвялі, а іншыя не зніклі. Аднак абнавіўся і крыху змяніўся пакет неабходных абавязковых дакументаў пры падачы на візу. Імаверна, ён будзе вядомы ўжо заўтра, 28 снежня».

Шматразовую візу «на закупы» маглі даваць адразу на некалькі гадоў. Яна дзеяла як шэнгенская – то бок, з ёй можна было выязджаць у іншыя краіны Еўразвязу з турыстычнымі мэтамі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў