Візіт Лукашэнкі ў Кіеў чакаецца 20-21 ліпеня


Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Кіеве на Беларуска-украінскім эканамічным форуме, які адбудзецца 20-21 ліпеня.

Пра гэта Радыё Свабода паведамілі ў Гандлёва-прамысловай палаце Украіны.

На гэты форум запрошаныя кіраўнік Беларусі і прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Падчас эканамічнага форуму будуць абмяркоўвацца стан, перспектывы і прыярытэтныя накірункі беларуска-ўкраінскага эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Пакуль невядома, ці запланаваная сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Амбасадар Украіны ў Беларусі адзначыў, што падрыхтоўка візіту «ідзе вельмі добра і вельмі актыўна».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў