Візавыя цэнтры Польшчы ў Беларусі аднаўляюць працу


11 траўня візавыя цэнтры Польшчы ў Менску, Берасці ды Горадні аднаўляюць прыём дакументаў на візы ў Польшчу.

Атрымаць візы змогуць асобы, працаўладкаваныя ў Польшчы, якія маюць дазвол на працу, заяву аб наданні працы іншаземцу ў Польшчы і сезонны дазвол на працу, а таксама ўладальнікі карт паляка і кіроўцы міжнародных перавозак, паведамляе VFS.Global.

Hавiны
Польшча скасавала плату за візы для беларускіх дзяцей і моладзі
2020.03.10 14:01

Асобы, якія плануюць уезд у Польшчу ў іншых мэтах змогуць падаць дакументы пасля аднаўлення прыняцця візавых заяў на гэтыя мэты.

Праз каронавірус кліентам рэкамендуюць падаваць дакументы ў візавыя цэнтры паводле месца пражывання. Пры гэтым неабходна з’яўляцца строга паводле часу і даты рэгістрацыі.

Тым, хто раней запісваўся на падачу паводле ўказаных вышэй катэгорыяў візаў на даты з 17 сакавіка па 8 мая траўня, неабходна да 8 траўня напісаць ліст на электронную пошту адпаведнага візавага цэнтру.

Hавiны
Еўрадэпутаты ўхвалілі рэадмісію з Беларуссю
2020.04.24 09:03

Праз каронавірус перасякаць мяжу Польшчы дазволена польскім грамадзянам, іх дзецям, мужам і жонкам або падапечным, уладальнікам карты паляка, асобам, якія маюць дыпламатычнае званне, і чальцам іх семʼяў.

Таксама заязджаць у Польшчу могуць асобы, якія маюць права сталага або часовага пражывання ў краіне, асобы, якія маюць права працаваць у Польшчы або кіруюць транспартным сродкам, што выкарыстоўваюцца для перавозкі тавараў. У асабліва абгрунтаваных выпадках у Польшчу можа зайсці камандзір памежнага паста пасля атрымання згоды начальніка памежнай службы.

Усе, хто ўязджаюць у Польшчу, павінны прайсці 14-дзённы каранцін (гэта не датычыць кіроўцаў міжнародных перавозак, экіпажаў самалётаў і цягнікоў).

МГ belsat.eu

Стужка навінаў