Візаў «на закупы» больш няма, але кароткатэрміновыя візы будуць выдавацца і надалей


Польшча з 2 студзеня прыняла рашэнне пра адмену выдавання грамадзянам Беларусі так званых візаў «на закупы». Але раза з тым кароткатэрміновыя візы тыпу С, што былі раней, беларусы змогуць атрымаць і надалей.

Рашэнне пра адмену візаў на закупы мае выключна тэхнічны характар, у пракаментавалі для «Белсату» у польскім МЗС. Мэта новаўвядзенняў заключаецца ў тым, каб задаволіць патрэбы беларускіх грамадзянаў, якія выязджаюць у Польшчу, а таксама якія праязджаюць праз Польшчу ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны.

«Грамадзяне Беларусі будуць па-ранейшаму мець магчымасць атрымаць кароткатэрміновыя візы тыпу С. З пункту погляду грамадзяніна Беларусі, змены пры атрыманні візаў будуць не адчувальнымі. У адпаведнасці з адзіным спісам дакументаў, новаўвядзеннем будзе браніраванне гатэлю ў Польшчы, або арэнда памяшкання на ​​працягу ўсяго тэрміну знаходжання», – адзначылі «Белсату» у МЗС Польшчы.

Традыцыйна для атрымання візы неабходныя будуць медычнае страхаванне, пацверджанне наяўнасці дастатковых сродкаў для пражывання.

У МЗС Польшчы лічаць, што асобы, якія атрымаюць візу, змогуць выкарыстаць час і для таго, каб зрабіць пакупкі ў крамах. Польскія кансулаты ў Беларусі ўжо размясцілі інфармацыю на сваіх сайта пра новыя правілы.

Польскай візы «на закупы» больш не будзе

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары