Віцяблянка ахвяравала 38 мільёнаў рублёў, якія збірала на аперацыю, жыхарам ДНР


Інвалід Людміла Буш разам з сяброўкаю паехала ў ДНР, каб перадаць людзям лекі і медычныя прэпараты.

Замест аперацыі, на якую яна збірала грошы, жанчына закупіла лекі, медпрэпараты, вату, бінты, марлю – усяго 674 адзінкі на суму амаль 38 млн рублёў.

Сама Людміла прыехала ў Беларусь з Прыбалтыкі, атрымаўшы статус уцекача, піша tut.by.

Віцяблянка вырашыла паехаць у ДНР разам з сяброўкай. Жанчыны з’яўляюцца валанцёркамі

Чырвонага Крыжа і з дапамогай арганізацыі звязаліся з аднадумцамі ў Растоўскай вобласці.

Квіткі туды і назад сяброўкі куплялі на сваю пенсію. «Ахоўнай граматай» служыў ліст, якім іх суправадзіў старшыня Кастрычніцкай раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.

«Мы выехалі з Віцебску ў ноч на 18 верасня да Рудні, потым пераселі на цягнік да Смаленска. У дарозе ў нас былі ўсялякія праблемы, але нам дапамагалі і віцебскія чыгуначнікі, і простыя расейцы, цёпла віталі і прадстаўнікі МНС, і пагранічнікі… А тое, як апякаў растоўскі Чырвоны Крыж, наогул успамінаем з асаблівай цеплынёй. Нас сустрэлі ноччу, пакармілі, далі выспацца, раніцай падалі машыну, давезлі да мяжы Данецкай Народнай Рэспублікі. Каб дабрацца да самай Макееўкі, спатрэбілася б яшчэ гадзіны тры, але мы былі абмежаваныя ў часе, ды і двое сутак шляху да Растова фізічна перанеслі цяжка. Таму прама на мяжы прадстаўнікам Чырвонага Крыжа Макееўкі перадалі валізкі з лекамі»…

belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў