Віцебскі фрылансер вырошчваў галюцынагенныя грыбы... для натхнення


Фота: uvd.vitebsk.gov.by

Міліцыянты правялі вобшук у кватэры 42-гадовага жыхара Віцебску і знайшлі ў яго галюцынагенныя грыбы.

Мужчына паведаміў, што гэтыя грыбы ён вырошчвае для сябе. Ён працуе фрылансэрам у Інтэрнэце і, па ягоных словах, спажываючы галюцынагенныя грыбы, шукаў натхнення.

Апроч грыбоў міліцыянты таксама знайшлі шпрыц, у якім знаходзіліся споры, з якіх мужчына збіраўся вырасціць чарговую партыю галюцынагенных грыбоў.

У дачыненні да віцябляніна ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 328 КК Рэспублікі Беларусь. Абвінавачанаму пагражае да 5 гадоў абмежавання волі або ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Міліцыянты адзначаюць, што крымінальныя справы звязаныя з галюцынагеннымі грыбамі вельмі рэдкія. Гэты выпадак першы за 10 гадоў.

ГА, belsat.eu паводле uvd.vitebsk.gov.by

Стужка навінаў