Віцебскі аблвыканкам хоча зрабіць з Воршы «разумны горад»


2019 г. Працаўніца Аршанскага льнокамбінату, аднаго з найбуйнейшых вытворцаў тэкстылю поўнага цыклу ў Еўропе. Фота: Viktor Drachev/TASS

Аб’яўлены адкрыты конкурс адбору арганізацыі, якая распрацуе канцэпцыю «разумнага гораду» для Воршы і Аршанскага раёну, паведамляе vitebsk-region.gov.by.

На распрацоўку праекту з інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкаму будзе выдаткавана да Br 50 000.

Распрацоўку канцэпцыі замовілі: Мінсувязі, Віцебскі аблвыканкам і Аршанскі райвыканкам. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 25 верасня.

Пробкі ў Берасці пераможа «разумны святлафор»

«Разумны горад» – інтэграцыя ў жыццё гораду інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогіяў з мэтаю спрашчэння карыстання паслугамі транспарту, бібліятэкамі, паліклінікамі, а таксама сістэма кіравання актывамі, якія знаходзяцца пад кантролем мясцовых уладаў.

Адміністрацыйны пыласос або беларускі Гон-Конг? Ворша як эксперымент уладаў

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары