Віцэ-прэм’ер Сямашка: Выручка ад ПВТ па выніках году складзе $ 1 млрд


Уладзімір Сямашка

Выручка Парку высокіх тэхналогіяў па выніках 2017 году складзе $ 1 млрд, заявіў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Ён адзначыў, што сучасны ПВТ паспяхова працуе, незалежна ад крызісных з’яваў вакол, «штогод дадае ў доларавым і рэальным эквіваленце».

Паводле Уладзіміра Сямашкі, сёлета выручка ўсіх суб’ектаў парку складзе каля $ 1 млрд, што значна перавышае выручку прамысловых прадпрыемстваў краіны.

Бліжэйшым часам у Беларусі чакаецца падпісанне «Дэкрэту аб ПВТ 2.0», які мае спрасціць працу кампаній-рэзідэнтаў ПВТ, і, верагодна, дазволіць у краіне прававыя палажэнні крыптавалютаў.

Пра магчымую легалізацыю крыптавалютаў глядзіце ў нашым відэасюжэце:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў