Міхаіл Русы
Беларусь не збіраецца сыходзіць са сваёй малочнай прадукцыяй з расейскага рынку.
Пра гэта ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання заявіў віцэ-прэм’ер Міхаіл Русы.
«З рынкам, які ў нас адпрацаваны з Расейскай Федэрацыяй, мы будзем працаваць, сыходзіць з яго не будзем. З нашымі калегамі мы выбудавалі стратэгічную працу, мы гатовыя працаваць на канкурэнтнай аснове. Калі сыдзеш з рынку, на якім ты ёсць, то заўтра цябе там чакаць ужо не будуць», – адзначыў Міхаіл Русы.
Таксама ён дадаў, што Беларусь бесперапынна нарошчвае пастаўкі на рынкі трэціх дзяржаваў і будзе зніжаць расейскую долю ў агульнай статыстыцы. Але за кошт павелічэння вытворчасці, фінансавых стратаў не павінна быць.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu