Віцэ-прэм’ер раскрыў падрабязнасці адной з дарожных мапаў з Расеяй


Беларусь і Расея плануюць падпісаць балансы паставак харчавання на 2020 год да канца месяца. Пра гэта ў інтэрв’ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіў намеснік прэмʼер-міністра Уладзімір Дворнік.

Паводле віцэ-прэм’ера, балансы паставак харчавання задавальняюць абодва бакі.

Уладзімір Дворнік таксама адзначыў, што для таго, каб адпрацаваць механізм уводу і зняцця абмежаванняў на пастаўкі прадукцыі аграрных прадпрыемстваў, Беларусі і Расеі можа спатрэбіцца ад двух-трох месяцаў да паўгода.

Hавiны
Расея пагадзілася адмяніць роўмінг. Чарга за Беларуссю
2019.12.22 16:38

«Парадак мы адпрацоўваем, дамоўленасць паміж міністэрствамі сельскай гаспадаркі дзвюх краін ёсць, таму ў дарожную мапу гэты пункт ужо ўключаны», – сказаў ён.

Гэта, па словах віцэ-прэмʼера, дазволіць пазбегнуць «незразумелых сітуацыяў», калі беларускія прадпрыемствы не могуць зняць абмежаванні на пастаўкі сваёй прадукцыі ў РФ на працягу года.

Сёння абмежаванні на пастаўкі прадукцыі дзейнічаюць у дачыненні да каля 60 беларускіх вытворцаў мясной і малочнай прадукцыі. З іх цалкам зачыненыя – каля 20.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў