Віцэ-прэм'ер назваў «укідам» заяву пра кантроль за сексуальным жыццём беларускіх падлеткаў


Гэта «укід у інфармацыйную прастору, дутая, абсалютна безгрунтоўная сенсацыя», пераказвае словы віцэ-прэмʼера Ігара Петрышэнкі belta.by.

15 лютага на калегіі галоўнага ўпраўлення адукацыі начальнік аддзелу па супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Менаблвыканкаму Яўген Дубаневіч заявіў, што пасля планавых медаглядаў медыкі будуць інфармаваць УУС пра факты палавога жыцця школьніц, якім няма 16-ці гадоў.

Hавiны
Медыкі будуць паведамляць міліцыянтам пра факты палавога жыцця школьніц
2019.02.15 17:57

Заяву Яўгена Дубаневіча таксама пракаментавала кіраўніца аддзелу медычнай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Лёгкая.

Прадстаўніца Мінздароўя нагадала, пра сітуацыі, якія даюць падставу для ўмяшання праваахоўнікаў па выніках медагляду. Яны пералічаныя ў пастанове ўраду ад 18 снежня 2014 года № 1192: калі дзяўчына да 16 гадоў цяжарная, калі падчас агляду стала вядома пра наяўнасць траўмаў і пашкоджанняў, якія сведчаць аб супрацьпраўных дзеяннях у дачыненні да яе, а таксама ў тых выпадках, калі дзяўчына сама распавядае пра такія факты.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў