Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін прапануе ўдвая скараціць будаўніцтва жылля ў Менску


Віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін заявіў аб неабходнасці рэзка скараціць будаўніцтва жылля ў Менску і абласных цэнтрах, каб вырашыць праблему празмернай канцэнтрацыі людзей у буйных гарадах.

«У Менску пражывае 20% і ў абласных цэнтрах. Палова жылля будуецца ў абласных цэнтрах. Мы бачым, што трэба як мінімум удвая скараціць жыллёвае будаўніцтва шматпавярховых дамоў у Менску і ў абласных цэнтрах. З такой прапановай мы будзем выходзіць ва ўрад і абмяркоўваць гэтыя рашэнні», – заявіў ён у інтэрвʼю СТБ.

Соотвественно ўрад плануе больш развіваць гарады-спадарожнікі. «Мы павінны абʼёмы будаўніцтва гарадоў-спадарожнікаў павялічыць як мінімум у 4-5 разоў», – падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым Калінін заявіў аб неабходнасці спыніць будаўніцтва прамысловых вытворчых абʼектаў у Менску і абласных цэнтрах, каб людзі маглі працаўладкавацца ў гарадах-спадарожніках.

ІІ, belsat.eu, паводле СТБ

Стужка навінаў